Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абвясьціла, што супрацоўніцтва з NATO цалкам спыненае


Вучэньні NATO ў Чорным моры
Вучэньні NATO ў Чорным моры

Намесьнік міністра замежных спраў Расеі Аляксандр Грушко заявіў 15 красавіка, што Расея і NATO цалкам спынілі супрацоўніцтва і па цывільнай, і па вайсковай лініі. Пры гэтым ён абвінаваціў менавіта прадстаўнікоў альянсу ў спыненьні працоўных кантактаў па вайсковай лініі, назваўшы гэта рашэньне «абсурдным».

«Сёньняшнія адносіны Расея-NATO як раз больш за ўсё і нагадваюць "звычайны" стан спраў, пад які стваралася NATO, — пад халодную вайну. НАТО сама адмовілася ад пазытыўнага парадку дня ў адносінах з Расеяй. Яго не існуе. І пакуль няма прыкметаў таго, што ў NATO ведаюць, як выходзіць з гэтага тупіка», — сказаў прадстаўнік расейскага МЗС.

Раней прадстаўнікі NATO ўскладалі адказнасьць за разрыў стасункаў з Расеяй менавіта на Крэмль і настойліва прапаноўвалі Расеі адмовіцца ад «агрэсіўнай» палітыкі.

«Мы ня хочам ваяваць, але хочам стрымліваць. Мы не хочам ізаляваць Расею, але хочам ўсталяваць лепшую сыстэму ўзаемадзеяньня з Расеяй», — сказаў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнберг, выступаючы ў пачатку красавіка ў Кангрэсе ЗША.

Сярод крокаў, якія, на яго думку, Расея павінна была зрабіць для аднаўленьня дыялёгу з NATO, — вяртаньне да Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасьці, вызваленьне ўкраінскіх маракоў, захопленых у Керчанскай пратоцы, прызнаньне віны ў катастрофе зьбітага на Данбасе малайзійскага «Боінга» і выкананьне Менскіх пагадненьняў па Данбасе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG