Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія СМІ паведамілі пра сьмерць беларускіх спэцыялістаў у Сырыі. Менск: гэта фальсыфікацыя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ізраільскі вайскова-аналітычны партал Debka са спасылкай на замежных выведнікаў перадаў пра сьмерць беларускіх спэцыялістаў у Сырыі. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі і Дзяржкамваенпраме гэтую інфармацыю абверглі, піша Tut.by.

Паводле Debka, Ізраіль 13 красавіка нанёс удары па Сырыйскім цэнтры навуковых дасьледаваньняў і распрацовак у горадзе Масьяф. У выніку пацярпелі і загінулі вайсковыя спэцыялісты зь Беларусі, Ірану, КНДР і Сырыі. Паводле выданьня, беларускія і карэйскія спэцыялісты займаліся:

  • мадэрнізацыяй ракет наземнага базаваньня для Сырыі і «Хезбалы»;
  • вытворчасьцю цьвёрдага паліва для ракет;
  • усталяваньнем новых сыстэм дакладнай навігацыі.

Debka сьцьвярджае, што большасьць вайсковых спэцыялістаў зь Беларусі трапілі ў Сырыю праз кампанію «Белзьнешпрамсэрвіс», якая ўваходзіць у структуру Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі. Там публікацыю ізраільскага парталу назвалі фальсыфікацыяй.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз абверг інфармацыю Debka.

«Пачнем з таго, што „Белзьнешпрамсэрвіс“ — спэцэкспартэр вайсковай тэхнікі і ракетнымі тэхналёгіямі не займаецца, — сказаў Tut.by прадстаўнік Дзяржкамваенпраму Ўладзімер Лаўранюк. — Прадстаўнікоў „Белзьнешпрамсэрвісу“ ў Сырыі няма».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG