Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ў Швайцарыі ўпершыню ў гісторыі анулявалі вынікі рэфэрэндуму


Швайцарыя, Бэрн
Швайцарыя, Бэрн

Такога не было ў Швайцарыі на нацыянальным узроўні яшчэ ніколі. Фэдэральны суд упершыню ў гісторыі адмяніў вынік галасаваньня па адной з агульнадзяржаўных народных ініцыятываў. Гаворка ідзе пра так званую ініцыятыву супраць «шлюбнага штрафу».

У 2016 годзе на рэфэрэндуме патрабавалі ліквідаваць павышанае падаткаабкладаньне пар, якія знаходзяцца ў шлюбе альбо зарэгістраваным партнэрстве і дзе абодва партнэры працуюць. Народ прагаласаваў супраць, але нязначнай большасьцю — у 50,8% галасоў..

Цяпер фэдэральны суд зьвярнуў увагу на парушэньне Канстытуцыі з боку ўраду падчас правядзеньня галасаваньня. Бо ўрад запэўніваў, што «шлюбны штраф» тычыцца толькі 80 тысяч пар, на самой справе павышанаму падаткаабкладаньню праз свой статус падлягалі ў Швайцарыі каля 454 тыс пар. Паколькі розьніца ў галасах на рэфэрэндуме была мінімальнай, суд палічыў, што недакладнае інфармаваньне выбарцаў магло мець значэньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG