Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Крывавая нядзеля»: 30 гадоў таму ў Тбілісі 21 чалавек загінуў пры разгоне мітынгу за незалежнасьць. ВІДЭА


9 красавіка, 1989 года. Тбілісі
9 красавіка, 1989 года. Тбілісі

У пачатку красавіка 1989 года на праспэкце Руставэлі ў Тбілісі пачаліся масавыя пратэсты з патрабаваньнямі незалежнасьці рэспублікі пад лёзунгамі «Далоў камуністычны рэжым!», «СССР — турма народаў!», «Далоў Савецкую ўладу!».

Яны былі жорстка задушаныя ў «крывавую нядзелю» пасьля таго, як улады рэспублікі накіравалі ў Маскву тэлеграму з просьбай прыслаць у Тбілісі дадатковыя сілы МУС і Мінабароны СССР.

Празь некалькі дзён, у ноч на 9 красавіка больш за 2 тысячы вайскоўцаў Савецкай арміі і міліцыянтаў, а таксама цяжкая тэхніка на працягу 15 хвілін разагналі натоўп. Зброя не выкарыстоўвалася, але супраць дэманстрантаў ўжылі сапёрныя рыдлёўкі, дубінкі, а таксама баявыя атрутныя рэчывы.

21 чалавек загінуў, пераважна жанчыны, а больш за 600 чалавек былі параненыя. Ноч на 9 красавіка атрымала ў гісторыі Грузіі назву «ноч сапёрных рыдлёвак».

Пратэсты не ўдалося падавіць канчаткова, як не ўдалося спыніць распад СССР. Праз 2 гады, 9 красавіка 1991 года, будучы прэзыдэнт Грузіі Зьвіяд Гамсахурдзія абвесьціць аб незалежнасьці краіны. Але падзеі 9 красавіка 1989 года назаўжды застануцца адной з самых трагічных старонак у гісторыі грузінскага народа.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG