Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя арыштавала падазраванага, які плянаваў тэракт недалёка ад Вашынгтона


Паліцыя Мэрылэнду, ілюстрацыйнае фота
Паліцыя Мэрылэнду, ілюстрацыйнае фота

Бок абвінавачаньня сьцьвярджае, што жыхар Мэрылэнду быў натхнёны тэрактам у Ніцы, расказвае «Голас Амэрыкі».

Жыхар штату Мэрылэнд, які падазраецца ў плянаваньні тэрарыстычнай атакі, быў арыштаваны праваахоўнымі органамі. Паводле паліцыі, мужчына плянаваў з дапамогай грузавіка зьбіць пешаходаў.

Фэдэральныя пракуроры зьбіраюцца зьвярнуцца да судзьдзі з просьбай не адпускаць пад заклад 28-гадовага Рондэла Генры з Джэрмантаўна, штат Мэрылэнд. Яны лічаць, што Генры ўяўляе пагрозу грамадзкасьці і можа паспрабаваць уцячы.

Па словах абвінавачаньня, Генры скраў грузавік у адным з гандлёвых цэнтраў у мінулым месяцы, і вывучаў навакольлі Вашынгтона для правядзеньня тэрарыстычнай атакі.

Пасьля таго, як падазраванаму не ўдалося прарвацца праз сыстэму бясьпекі ў міжнародным аэрапорце Далеса, яго абвінавацілі ва ўезьдзе ў Нацыянальную гавань у Мэрылэндзе, уздоўж якой разьмешчаныя крамы і рэстараны, што карыстаюцца вялікай папулярнасьцю сярод турыстаў.

Паліцыя арыштавала Генры на наступную раніцу пасьля таго, як ён выбраўся з прышвартаванай лодкі, у якой хаваўся ўсю ноч.

Бок абвінавачваньня сьцьвярджае, што падазраваны плянаваў уехаць на скрадзеным грузавіку ў пешаходаў. Як сьцьвярджаецца, ён сказаў паліцыі:

«Я проста зьбіраўся працягваць езьдзіць, езьдзіць і езьдзіць. Я не зьбіраўся спыняцца».

Паводле боку абвінавачваньня, Генры быў натхнёны тэрактам у Ніцы, увыніку якога загінулі 86 чалавек.

Бок абвінавачваньня сьцьвярджае, што падазраваны адчувае «нянавісьць да тых, хто не вызнае іслам». Пакуль што Генры вінавацяць у перавозцы скрадзенага аўтамабіля паміж штатамі. Невядома, ці будуць яму прад'яўленыя дадатковыя абвінавачаньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG