Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чарнігаўскай вобласьці спрабавалі падпаліць участак для галасаваньня


Выбары ва Ўкраіне, ілюстрацыйнае фота
Выбары ва Ўкраіне, ілюстрацыйнае фота

Паліцыя затрымала жыхара гораду Барзна Чарнігаўскай вобласьці. Яго падазраюць у спробе падпалу выбарчага ўчастку, паведамляе Міністэрства ўнутраных справаў Украіны.

У 10:50 31 сакавіка МУС паведаміла, што на адным з выбарчых участкаў Борзна чалавек кінуў запальную сумесь, якая загарэлася. Але полымя адразу ліквідавалі. Пацярпелых няма, галасаваньне не спынялася.

«Грамадзянін, які спрабаваў падпаліць кабінку, затрыманы. Зараз мясцовы жыхар дае тлумачэньні сьледчаму, усталёўваюцца матывы зьдзяйсьненьня правапарушэньня», – гаворыцца ў паведамленьні.

Зараз паліцэйскія вырашаюць пытаньне аб узбуджэньні крымінальнай справы.

Таксама ў Міністэрстве ўнутраных справаў заявілі, што найбольш распаўсюджанымі парушэньнямі на выбарчых участках пакуль застаюцца фота- і відэаздымкі бюлетэняў, спробы вынесьці іх за межы ўчастка. Пра гэта ў фэйсбуку распавёў дарадца міністра ўнутраных справаў Іван Варчанка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG