Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заявілі, што могуць зьбіваць міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты


Агенцтва супрацьракетнай абароны ЗША заявіла, што пасьпяхова правяло выпрабаваньні.

Амэрыканскія вайскоўцы заявілі, што пасьпяхова выпрабавалі сыстэму супрацьракетнай абароны, якая можа паражаць міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты.

Як паведамляе Агенцтва супрацьракетнай абароны ЗША, выпрабоўваліся дваназемныя перахопнікі. Адзін зьнішчыў галаўную частку балістычнае ракеты, а другі, «паглядзеўшы на ўзьніклае сьмецьце і астатнія аб’екты ды не знайшоўшы ніякіх іншых боегаловак, выбраў наступны „найбольш згубны аб’ект“, які ён змог ідэнтыфікаваць, і зьнішчыў яго», — піша агенцтва.

Паводле агенцтва, цэль была запушчаная з выпрабавальнага палігону на Маршалавых выспах у Ціхім акіяне, больш чым за 6400 км ад авіябазы Вандэнбэрг у Каліфорніі, адкуль стартавалі ракеты-перахопнікі.

Генэральны дырэктар Агенцтва супрацьракетнай абароны ЗША генэрал-лейтэнант Сэм Грыўз назваў гэты тэст «пераломным момантам».

У студзені прэзыдэнт Дональд Трамп апублікаваў абноўленую стратэгію супрацьракетнай абароны ЗША, якая вызначыла Паўночную Карэю як асноўную пагрозу. Гэта адбылося празь сем месяцаў пасьля таго, як ён абвясьціў, што пагроза з боку Пхэньяну зьліквідаваная.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG