Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршылася выратавальная апэрацыя лайнэра, які пацярпеў аварыю ў Нарвэскім моры


Круізны лайнэр Viking Sky у штармавых водах Нарвэскага мора, 23 сакавіка 2019 году
Круізны лайнэр Viking Sky у штармавых водах Нарвэскага мора, 23 сакавіка 2019 году

Нарвэскі круізны акіянскі лайнэр Viking Sky пасьля шторму ля берагоў Нарвэгіі і эвакуацыі часткі пасажыраў прыбыў у порт Молдэ.

23 сакавіка на судне перастаў дзейнічаць рухавік, Viking Sky пачаў дрэйфаваць да берага, дзе мог пацярпець крушэньне. Экіпаж і берагавыя службы, у неспрыяльных умовах надвор’я правялі на верталётах экстраную эвакуацыю больш як 400 чалавек.

Усяго на борце знаходзілася каля 1400 пасажыраў і чальцоў экіпажу. 17 чалавек дастаўленыя з траўмамі ў бальніцу.

На відэаздымках, зробленых на судне, відаць дзясяткі турыстаў у выратавальных камізэльках і мэбля, якая сьлізгала па падлозе ад моцнай гайданкі, а таксама разбурэньне часткі абшыўкі столі ў адным з салёнаў.

Экіпажу ўдалося аднавіць работу рухавіка. У сувязі з гэтым эвакуацыя была прыпыненая, лайнэр накіраваўся ў порт Молэ ў суправаджэньні некалькіх судоў тэхнічнай падтрымкі. Ратавальнікі заявілі пра гатоўнасьць у любы момант аднавіць эвакуацыю, калі капітан Viking Sky палічыць гэта неабходным.

У камандзе круізнага лайнэра Viking Sky была грамадзянка Беларусі, паведаміў амбасадар у Швэцыі і Нарвэгіі Дзьмітры Мірончык у сваім Twitter. Пасьля эвакуацыі пасажыраў яна засталася на караблі, які быў адбуксаваны ў порт Молдэ.

Аварыя рухавікоў адбылася днём 23 сакавіка, калі лайнэр ішоў з Тромсё ў Ставангер у складаным для навігацыі раёне Нарвэскага мора.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG