Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошні апорны пункт «Ісламскай дзяржавы» на ўсходзе Сырыі ўзяты


Падчас апэрацыі па вызваленьні населенага пункту Багхуз на ўсходзе Сырыі
Падчас апэрацыі па вызваленьні населенага пункту Багхуз на ўсходзе Сырыі

Сілы сырыйскай апазыцыі, што падтрымліваюцца ЗША, захапілі населены пункт Багхуз на ўсходзе Сырыі. Ён лічыцца апошняй апорай у Сырыі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Сотні баевікоў-ісламістаў здаліся ў палон.

Паводле прэс-сакратара сырыйскіх дэмакратычных сілаў Мустафы Балі, захоп лягера «Ісламскай дзяржавы» ў Бакхузе зьяўляецца буйным крокам наперад, але пра канчатковую перамогу над экстрэмістамі яшчэ рана казаць. Пад кантролем тэрарыстычнай групоўкі застаецца малюсенькая паласа зямлі ўздоўж ракі Эўфрат.

Акрамя таго, вядома, што нават на вызваленых ад «Ісламскай дзяржавы» тэрыторыях яе баевікі падтрымліваюць сьпячыя ячэйкі, якія ў будучыні могуць стварыць пагрозу.

Узяцьце Багхуза азначае сымбалічны канец самаабвешчанага «халіфату», які на піку свайго пашырэньня займаў большую частку Сырыі і Іраку. На працягу апошніх чатырох гадоў падтрыманыя ЗША групоўкі паўстанцаў правялі пасьпяховую кампанію зьнішчэньня «халіфату».

Як заявіў Мустафа Балі, сярод палонных знаходзяцца падазраваныя ва ўчыненьні тэракту ў студзені на поўначы Сырыі, у выніку якога загінулі 16 чалавек, уключаючы чацьвярых грамадзян ЗША — двух вайскоўцаў і двух цывільных.

Паводле газэты Wall Street Journal, ЗША маюць намер пакінуць у Сырыі кантынгент, які налічвае до 1000 вайскоўцаў. Аднак высокапастаўлены амэрыканскі генэрал назваўшы зьвесткі газэт «няслушнымі».

Толькі тры месяцы таму прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўсе амэрыканскія вайскоўцы з Сырыі будуць выведзеныя, выклікаўшы крытыку з боку шматлікіх амэрыканскіх палітыкаў і ўхваленьне з боку Крамля. Пазьней у амэрыканскіх СМІ фігуравалі лічбы аб намеры Белага дома пакінуць у Сырыі ад 200 да 400 амэрыканскіх вайскоўцаў у складзе міратворчай місіі. Пляны наконт колькасьці і прызначэньня гэтага кантынгенту працягваюць прапрацоўвацца Пэнтагонам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG