Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропу прыбываюць амэрыканскія вайскоўцы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сотні амэрыканскіх вайскоўцаў пачалі прыбываць у Нямеччыну ў рамках першых выпрабаваньняў новай стратэгіі хуткага разгортваньня, нацэленай на ўмацаваньне прысутнасьці NATO ва Усходняй Эўропе на выпадак расейскай агрэсіі або іншых надзвычайных сытуацый.

Як паведамляе камандаваньне Сухапутных войскаў ЗША ў Эўропе, у аўторак у Бэрлін прыбылі 350 ваеннаслужачых 1-й танкавай дывізіі. Усяго на гэтым тыдні ў Нямеччыну прыбудуць 1500 вайскоўцаў.

Яны накіруюцца ў Польшчу, куды зь месца папярэдняга базаваньня ў Нідэрляндах прыбылі танкі і іншая цяжкая тэхніка. Затым яны правядуць сумесныя вучэньні з узброенымі сіламі Польшчы.

Ідэя стратэгіі дынамічнага разгортваньня войскаў заключаецца ў тым, каб пры неабходнасьці хутка перакідваць у Эўропу сілы ў баявой гатоўнасьці.

У ЗША, Канады, Нямеччыны і Вялікабрытаніі ўжо ёсьць часткі батальённага складу ў Польшчы, Латвіі, Літве і Эстоніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG