Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр расейскі рэжысэр Марлен Хуцыеў


Марлен Хуцыеў, 2009 год

У Маскве памёр рэжысёр і сцэнарыст, народны артыст СССР Марлен Хуцыеў. Яму было 93 гады.

Марлен Хуцыеў памёр у Боткінскім шпіталі, куды яго даставілі на мінулым тыдні з унутраным крывацёкам. У канца 2018 году Хуцыеў адмовіўся класьціся ў шпіталь бяз жонкі Ірыны Салаўёвай, іх шпіталізавалі ўдваіх і зьмясьцілі ў адну палату. 5 студзеня стала вядома пра сьмерць Салаўёвай.

Хуцыеў нарадзіўся ў 1925 годзе ў Тбілісі. У 1952 годзе скончыў рэжысэрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытуту кинэматаграфіі, працаваў рэжысэрам на Адэскай кінастудыі і кінастудыі імя Горкага, з 1965 году — на «Масфільме».

Сярод яго карцін — «Вясна на Зарэчнай вуліцы» (сумесна з Феліксам Міронерам), «Два Фёдары», «Застава Ільіча», «Пасьляслоўе», «Бясконцасьць», «Ліпеньскі дождж», «І ўсё-ткі я веру…».

Яго апошняй працай стала драма «Невячэрняя». Карціна павінна выйсьці ў 2019 годзе. Гэта фільм-дыялёг двух пісьменьнікаў — Антона Чэхава і Льва Талстога — пра ўсе галоўныя расейскія пытаньні. Хуцыеў выступіў рэжысэрам і сцэнарыстам фільму.

За фільм «Застава Ільіча» рэжысэр атрымаў прызы Вэнэцыянскага кінафэстывалю і Фэстывалю эўрапейскага кіно ў Рыме. У 1999 годзе яму ўручылі спэцыяльны прыз «Кінатаўра» за выбітны ўнёсак у разьвіцьцё расейскага кіно.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG