Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мадрыдзе на акцыю ў падтрымку самавызначэньня Каталёніі выйшлі дзясяткі тысяч чалавек


Архіўнае фота

Актывісты асуджаюць судовы працэс над былымі лідэрамі Каталёніі, які пачаўся месяц таму, паведамляе Euronews. Палітыкаў вінавацяць у падбухторваньні да бунту і растраце бюджэтных сродкаў на рэфэрэндум.

У цэнтры Мадрыда 16 сакавіка прайшла шматтысячная акцыя ў падтрымку самавызначэньня Каталёніі. Галоўны лёзунг акцыі «Самавызначэньне — не злачынства, вырашае дэмакратыя».

Па дадзеных паліцыі ў акцыі прынялі ўдзел 18 тысяч чалавек, па падліках арганізатараў удзельнікаў было 120 тысяч. Пратэстоўцы выказалі незадаволенасьць судовым працэсам, якія пачаўся над былымі лідэрамі Каталёніі месяц таму. 12 палітыкаў вінавацяць у растраце бюджэтных сродкаў на рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі і падбухторваньні да бунту.

Да пратэстоўцаў далучыўся дзейсны кіраўнік Каталёніі Кім Тора.
Месяц таму кабінэт міністраў Гішпаніі абвясьціў аб сваёй адстаўцы і прызначэньні датэрміновых выбараў на 28 красавіка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG