Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк: Інфляцыя вырасла да 6,2%, найбольш даражэюць прадукты са збожжа


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

У Беларусі паскараецца рост гадавой інфляцыі, такія дадзеныя публікуе Нацбанк.

Гадавая інфляцыя ў Беларусі паскорылася ў лютым да 6,2%. Гэты паказчык на 0,4% вышэй, чым быў у студзені. Пры гэтым улады прагназуюць гадавую інфляцыю не вышэй за 5%(сьнежань да сьнежня).
Найменш з пачатку году даражэюць прадукты з гародніны, падлічваюць у Нацбанку. Гэтая група тавараў дадала ў кошце 0,3%.

«Найбольш значны рост працягнулі дэманстраваць прадукты харчаваньня, у вытворчасьці якіх выкарыстоўваюцца збожжавыя культуры», — тлумачаць у Нацбанку.

Улады прагназуюць, што па выніках першага квартала рост коштаў не павінен перавысіць 2,7% да сьнежня 2018 года, другога — 3,5%, трэцяга — 3,7%, а ў канцы года — 5%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG