Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікетоўцы разьмясьціліся на ноч у будынку дзяржаўнага тэлебачаньня Сэрбіі


Антыўрадавыя пратэсты ў Бялградзе, студзень 2019
Антыўрадавыя пратэсты ў Бялградзе, студзень 2019

Некалькі соцень пікетоўцаў у суботу ўвечары ўвайшлі ў будынак дзяржаўнага тэлебачаньня Сэрбіі, патрабуючы, каб іх лідэры ў прамым эфіры зьвярнуліся да грамадзян.

Пратэстоўцаў узначаліў старшыня ультранацыяналістычнай партыі «Дзьверы»Башко Обрадавіч. У будынку разьмясьціліся падразьдзяленьні спэцпаліцыі, каб заблякаваць праход на паверхі, дзе разьмешчаныя тэлестудыі.

Прадстаўнікі пікетоўцаў заяўляюць, што не пакінуць будынак да раніцы.

Паводле дадзеных карэспандэнта Радыё Свабода, некалькі тысяч чалавек заблякавалі абодва ўваходы ў будынак дзяржаўнага тэлебачаньня ў цэнтры Бялграду.

Пратэсты пад назвай «1 сярод 5-ці мільёнаў»у Сэрбіі пачаліся ў сьнежні летась пасьля зьбіцьця лідэра адной з апазыцыйных партыяў. Такую назву апазыцыя выбрала таму, што прэзыдэнт Вучыч заявіў, што не падасьць у адстаўку, нават калі таго запатрабуюць пяць мiльёнаў грамадзян. Тысячы грамадзян, пераважна ў пятніцу і суботу, пратэстуюць у сталіцы, у буйных і правінцыйных гарадах. Яны патрабуюць адстаўкі кіраўніка дзяржавы і прызначэньня датэрміновых выбараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG