Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская чыгунка расказала, куды беларусы езьдзілі на вялікіх выходных


Ілюстрацыйнае фота

З 7 па 10 сакавіка Беларуская чыгунка перавезла больш за 737 тысяч пасажыраў, зь іх 530 тысяч — у электрычках і дызэль-цягніках.

Максымальны пасажырапаток назіраўся ў апошні працоўны дзень мінулага тыдня, 7 сакавіка, і ў нядзелю 10 сакавіка.

У цягніках міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнэс-клясы Беларуская чыгунка перавезла 140 тысяч пасажыраў, цягнікамі міжнародных ліній — 67 тысяч пасажыраў.

Унутры краіны найпапулярнейшыя былі цягнікі зь Менску ў абласныя цэнтры — Гомель, Берасьце і Віцебск

Сярод замежных кірункаў найпапулярнейшымі былі цягнікі да Масквы, Санкт-Пецярбургу і Вільні:

  • У Маскву паехалі больш за 11 тысяч чалавек.
  • У накірунку Беларусь — Расея — Беларусь агулам перавезьлі 17 тысяч чалавек.
  • У Вільню паехалі 2,3 тысячы чалавек.

Усяго на вялікія выходныя беларуская чыгунка дадаткова прызначыла 31 цягнік.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG