Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Малайзіі вызваліў абвінавачваную ў забойстве брата Кім Чэн Ына


Сіці Айсіа.

Cуд у Малайзіі вызваліў з-пад варты адну з падазраваных у атручваньні брата паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына таксінам VX ў 2017 годзе. 26-гадовая грамадзянка Інданэзіі Сіці Айсіа ўжо выйшла на волю, паведамляе Reuters.

Кім Чэн Нам быў атручаны ў аэрапорце Куала-Лумпура 14 лютага — яму накінулі на твар хустку, які прамачылі атрутай імгненнага дзеяньня.

Малайзійская паліцыя амаль адразу ж затрымала па справе аб атручэньні грамадзянку Віетнаму Доан Ці Хуонг і інданэзійку Сіці Айсію. Адвакаты заявілі, што абедзьве затрыманыя былі падманутыя, думаючы, што яны ўдзельнічаюць у рэаліці-шоў. Так Сіці Айсія раней казала, што думала, што ўдзельнічае ў розыгрышы. Паводле яе словаў, ёй заплацілі каля 90 даляраў ЗША, каб яна «пажартаваць над Кім Чон Намам», прыснуўшы яму на твар «дзіцячым алеем», перадае BBC.

Кім Чэн Нам быў старэйшым сынам былога лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Іра. У апошнія гады ён у асноўным жыў за мяжой і публічна крытыкаваў улады Пхеньяну. Па дадзеных паўднёвакарэйскіх уладаў, за забойствам могуць стаяць спэцслужбы КНДР.

ААН лічыць нэрвова-паралітычны таксін VXхімічнай зброяй масавага паражэньня.

Паўднёвая Карэя падазрае, што за забойствам брата Кім Чэн Ына стаяць улады КНДР. ЗША таксама абвінавацілі Пхеньян у атручваньні Кім Чэн Нама і ўвялі новыя санкцыі ў дачыненьні да Паўночнай Карэі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG