Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўночнай Карэі праходзяць «выбары». Сюрпрызаў не чакаецца


У Паўночнай Карэі сёньня праходзяць выбары Вярхоўнага народнага сходу 14-га скліканьня. Гэта другія выбары вышэйшага прадстаўнічага органу ўлады падчас кіраваньня Кім Чэн Ына.

Выбары праходзяць у звыклым для камуністычнай дзяржавы антуражы. Кандыдаты па ўсіх 687 акругах вылучаны на безальтэрнатыўнай аснове, па сьпісе Адзінага дэмакратычнага грамадзкага фронту, у якім дамінуе кіруючая Працоўная партыя Карэі.

Па афіцыйных дадзеных, на мінулых выбарах ў 2014 годзе ў галасаваньні бралі ўдзел 99,97 адсоткаў выбарнікаў па ўсёй краіне. У акрузе, дзе балятаваўся Кім Чэн Ын, за яго галасавалі 100 працэнтаў пры стоадсоткавай яўцы. Камэнтатары мяркуюць, што ў гэты раз паўторыцца тая ж карціна.

«Усе выбарнікі, як адзін, зь вялікім гонарам ўдзельнічаюць у выбарах дзеля росквіту сацыялістычнай айчыны і разьвіцьця народаўладзьдзя» — піша паўночнакарэйскае агенцтва KCNA.

Нядаўнія перамовы ў Ханоі паміж Кім Чэн Ынам і прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам аб паўночнакарэйскай ядзернай праграме завяршыліся безвынікова. Пасьля гэтага, па шэрагу паведамленьняў, Паўночная Карэя пачала падрыхтоўку да запуску балістычнай ракеты

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG