Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кніга рэкордаў Гінэсу» прызнала японку найстарэйшай жыхаркай сьвету


Японка Канэ Танака, фота з афіцыйнага сайту «Кнігі рэкордаў Гінесу»
Японка Канэ Танака, фота з афіцыйнага сайту «Кнігі рэкордаў Гінесу»

Японка Канэ Танака, якой цяпер 116 гадоў, афіцыйна прызнаная 9 сакавіка найстарэйшым чалавекам у сьвеце, паведамляе сайт «Кнігі рэкордаў Гінесу».

Паводле наяўных дакумэнтаў, Канэ Танака нарадзілася 2 студзеня 1903 году, яна была сёмым дзіцем з васьмі ў сям’і.

Цяпер яна жыве ў доме састарэлых прэфэктуры Фукуока на паўднёвым захадзе Японіі. У яе чацьвёра ўласных дзяцей і адзін прыёмны.

Ранейшая рэкардсмэнка, таксама японка, памерла ў ліпені 2018 году ва ўзросьце 117 гадоў. Абсалютны дакумэнтальна зафіксаваны рэкорд доўгажыхарства належыць францужанцы Жане-Луізе Кальмі, якая дажыла да 122 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG