Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У міністэрстве абароны Чэхіі пагрозу з боку Расеі параўналі з тэрарызмам і кібэрпагрозамі


Ілюстрацыйнае фота. Расейскія вайсковыя вучэньні "Усход 2018", 13 верасьня 2018 году
Ілюстрацыйнае фота. Расейскія вайсковыя вучэньні "Усход 2018", 13 верасьня 2018 году

Кіраўнік чэскага міністэрства абароны Любамір Мэтнар назваў Расею ў ліку галоўны пагрозаў NATO, паведамляюць Eurozpravy.

Галоўнай пагрозай альянсу Мэтнар назваў тэрарызм, «асабліва пагрозу глябальнай экспансіі мясцовых тэрарыстычных ячэек».

«На другое месца я б паставіў кібэрпагрозы, на трэцяе месца — пагрозы, з боку Расеі», — сказаў Мэтнар.

Ён зьвярнуў увагу на тое, што расейскі бок імкнецца ўзмацніць свой уплыў у Эўропе, актыўна займаецца пераўзбраеньнем сваёй арміі, перакідваньнем войскаў, адзначыў таксама частату правядзеньня вайсковых вучэньняў у РФ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG