Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускі МЗС заплаціць штраф за адсутнасьць жанчын на важных пасадах


Кіраўнік францускага МЗС Жан-Іў Лё Дрыян

Францускае Міністэрства замежных справаў заплаціць 450 тысяч эўра штрафу за занадта нізкую колькасьць жанчын на важных пасадах. Пра гэта паведамляе газэта Le Monde. Удакладняецца, што парушэньні тычацца намінацыяў на пасаду амбасадара ў 2017 годзе.

Паводле палажэньняў францускага закону, сярод дыпляматаў, якія атрымліваюць намінацыю на пасаду пасла, павінна быць як найменей 40% жанчын. Аднак у 2017 годзе іх было толькі 29%.

Паведамляецца, што для дасягненьня роўнасьці ў намінацыях у 2017 годзе сярод амбасадараў не хапала пяці жанчын. За кожную зь іх ведамства заплаціць штраф 90 тысяч эўра.

Паводле дадзеных Сусьветнага банку, Францыя — адна з шасьці краін сьвету, якія дасягнулі гэндэрнай роўнасьці. Акрамя Францыі, экспэрты такімі краінамі палічылі Данію, Латвію, Бэльгію, Швэцыю і Люксэмбург. Пры гэтым у дасьледаваньні Сусьветнага банку падкрэсьліваецца, што менавіта Францыя ў гэтай сфэры зрабіла самы вялікі прарыў у апошнім дзесяцігодзьдзі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG