Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У жанчын адукацыя вышэйшая, чым у мужчын – Белстат


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На пачатак 2019 году ў Беларусі жыве 5,1 мільёнаў жанчын. Гэта 53,4% усяго насельніцтва краіны. У дзень 8 сакавіка Белстат распавёў пра беларускіх жанчын.

Найбольш жанчын жыве ў гарадах і гарадзкіх пасёлках – 79% насельніцтва. Сярэдні ўзрост беларускай жанчыны – 42,8 гадоў. Прычым гарадзкая жанчына па сярэднім узросьце маладзейшая за сельскую (41,4 супраць 47,8).

84% працаздольных жанчын маюць працу. Пры гэтым адукацыйны ўзровень жанчын вышэй, чым мужчын. 38% жанчын, якія працуюць, маюць вышэйшую адукацыю, 27% – сярэднюю спэцыяльную. Сярод мужчын гэты паказьнік – 27% і 18% адпаведна.

Траціна беларускіх жанчын выходзіць замуж ва ўзросьце 20-24 гадоў. Сярэдні ўзрост жанчын, якія ўпершыню рэгістравалі шлюб, у 2018 годзе склаў 26 гадоў. Паўторна беларускі выходзілі замуж 38 гадоў. Больш за 900 жанчын старэйшых за 60 гадоў летась таксама выйшлі замуж.

93 тысячы жанчын летась нарадзілі дзяцей.

Карыстаюцца інтэрнэтам 77,7% жанчын ва ўзросьце ад 16 да 72 гадоў. Пры гэтым 80% зь іх штодзённа. Сярод жанчын ва ўзросьце 16-24 гады гэта паказьнік складае 93,1%.

Чвэрць жанчын рэгулярна займаюцца спортам, пры гэтым 15,4 % зь іх робяць гэта штодня, а яшчэ 37,2% – 2-3 разы на тыдзень.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG