Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Узбэкістану даў міліцыянтам з залішняй вагой паўгода на пахудзеньне


Узбэцкі міліцыянт. Ілюстрацыйнае фота
Узбэцкі міліцыянт. Ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў на сустрэчы актывістамі, кіраўнікамі мясцовых дзяржустаноў і моладзьдзю Наманганскай вобласьці заявіў, што супрацоўнікам Міністэрства ўнутраных спраў краіны трэба схуднець.

«Нам не патрэбны афіцэр, супрацоўнік органаў унутраных спраў з залішняй вагой. Як у такім стане ён зможа лавіць злачынцаў? Хай займаецца спортам. Гэта трэба не для мяне, а для іх здароўя. Мы дамо ім час: тры ці шэсьць месяцаў, хай за гэты час прывядуць сябе ў парадак і скінуць лішнюю вагу», — цытуе прэзыдэнта выданьне Daryo.uz.

Мірзіёеў ужо казаў аб праблеме лішняй вагі ў грамадзян Узбэкістана ў 2018 годзе. Пасьля гэтага выступу, паведамляе ўзбэцкая служба Радыё Свабода, зьявіліся паведамленьні аб тым, што шэраг дзяржаўных устаноў ва Ўзбэкістане патрабуе ад сваіх супрацоўнікаў тэрмінова схуднець, а ў некаторых дзяржарганізацыях супрацоўнікам раздавалі ўнутраныя інструкцыі наконт прывядзеньня ў норму вагі.


У 2019 годзе Узбэкістан узначаліў рэйтынг краін з самым высокім узроўнем сьмяротнасьці з прычыны няправільнага харчаваньня, паводле дасьледаваньня навукоўцаў Енскага ўнівэрсытэта.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG