Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у парлямэнт Эстоніі па выніках інтэрнэт-галасаваньня перамагае Партыя рэформаў


На выбарчым участку ў Таліне, 3 сакавіка 2019
На выбарчым участку ў Таліне, 3 сакавіка 2019

Партыя рэформаў перамагла па выніках электроннага галасаваньня на выбарах у парлямэнт Эстоніі з 40% галасоў. Пра гэта паведаміла у нядзелю Рэспубліканская выбарчая камісія.

Паводле дадзеных камісіі, другое месца па выніках электроннага галасаваньня заняла эўраскептычная антыіміграцыйная Кансэрватыўная народная партыя Эстоніі (13,5%). За ёй ідуць партыя «Isamaa» (Айчына) (12,6%), Цэнтрысцкая партыя (11,7%), Сацыял-дэмакратычная партыя (11,4%) і «Эстонія 200» (5,5%).

Не адольваюць пяціпрацэнтны бар’ер «Зялёныя Эстоніі» (2,3%), партыя «Багацьце жыцьця» (1,5%), Свабодная партыя (1,2%) і Аб’яднаная левая партыя Эстоніі (0,1%). За незалежных кандыдатаў пададзена 0,3% галасоў.

Раней у краіне прайшло папярэдняе (уключаючы электроннае) галасаваньне, у якім узялі ўдзел рэкордныя 39,3% выбарнікаў (346395 чалавек), гэта значыць амаль на 50 тысяч выбарнікаў больш, чым на парлямэнцкіх выбарах 2015 году.

Галасаваньне на выбарах у 101-асабовы парламэнт Эстоніі (Рыйгікогу) пачалося ў нядзелю ў 09:00 і скончылася а 20:00 (21:00 менскага часу). Свае дзьверы для выбарнікаў адкрыў 451 выбарчы ўчастак. За перамогу на выбарах змагаліся 10 партыяў і 15 незалежных кандыдатаў. Усяго на выбарах былі вылучаныя 1.099 кандыдатаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG