Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Болтан: Трамп гатовы да новай сустрэчы з Кім Чэн Ынам


Джон Болтан
Джон Болтан

Памочнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі таксама адзначыў, што ня лічыць саміт, які завяршыўся ў Ханоі, няўдалым.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп гатовы зноў сустрэцца зь лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам, калі для гэтага настане зручны момант, пры гэтым прапановы Вашынгтону ў справе дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвостраву ня маюць тэрміну дзеяньня. Пра гэта заявіў памочнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джон Болтан у інтэрвію тэлеканалу CBS, тэкст якога быў апублікаваны ў нядзелю.

«Тэрміну дзеяньня няма. Як я сказаў, прэзыдэнт цалкам гатовы да таго, каб працягваць перамовы на больш нізкім узроўні або зноў сустрэцца з Кім Чэн Ынам, калі для гэтага настан зручны час», — сказаў ён.

Болтан таксама адзначыў, што ня лічыць саміт, які завяршыўся ў Ханоі, няўдалым. «Я не разглядаю гэты саміт як правалены, — падкрэсьліў памочнік прэзыдэнта. — Я абсалютна не лічу гэта няўдачай, улічваючы, што нацыянальныя інтарэсы ЗША засталіся абароненыя».

Болтан лічыць, што вынік саміту ў Ханоі быў выгадны для Вашынгтону больш, чым для Пхэньяну. Пра гэта ён паведаміў у этэры CNN.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG