Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацпартыя Малдовы перамагла на выбарах у парлямэнт


Сацыялісты атрымалі 35 мандатаў у 101-асабовым парлямэнце.

Партыя сацыялістаў Рэспублікі Малдова, якая падтрымлівае прэзыдэнта краіны Ігара Дадона, перамагла на выбарах у парлямэнт Малдовы, якія адбыліся 24 лютага. Пра гэта сьведчаць канчатковыя дадзеныя падліку галасоў, якія агучыла ў нядзелю старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Аліна Русу.

Паводле яе, сацыялісты атрымліваюць 35 мандатаў у 101-асабовым парлямэнце.

За імі ідзе кіруючая Дэмакратычная партыя Малдовы з вынікам 30 мандатаў, на трэцім месцы праэўрапейскі апазыцыйны блёк Acum («Цяпер») — 26 мандатаў.

Партыя «Шор» бізнэсоўца і мэра гораду Аргееў Ілана Шора ідзе чацьвёртай з вынікам 7 мандатаў, яшчэ 3 мандаты атрымаюць незалежныя дэпутаты. Астатнія партыі ня здолелі адолець 6% -ны выбарчы бар’ер.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG