Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Эстоніі пабіты рэкорд у галасаваньні празь інтэрнэт


Галасаваньне на выбарах у Эстоніі. Ілюстрацыйнае фота
Галасаваньне на выбарах у Эстоніі. Ілюстрацыйнае фота

У Эстоніі на парлямэнцкіх выбарах больш за чвэрць выбарнікаў прагаласавалі праз інтэрнэт. Такім чынам краіна пабіла ўласны рэкорд.

Па дадзеных Рэспубліканскай выбарчай камісіі краіны, у электронным галасаваньні, якое праходзіла з 21 па 27 лютага, удзел прынялі больш 247 тысяч з 900 тысяч выбарнікаў.

У 2005 годзе Эстонія стала першай у сьвеце краінай, якая прапанавала праводзіць выбары праз інтэрнэт. У 2015 годзе гэтым правам скарысталіся больш за 176 тысячаў чалавек.

Традыцыйнае ж галасаваньне на выбарах у Эстоніі пройдзе 3 сакавіка.

У Рыйгікогу (парлямэнт Эстоніі) абіраецца 101 дэпутат па прапарцыйнай сыстэме. Для праходжаньня ў парлямэнт партыі неабходна пераадолець пяціпрацэнтны бар'ер.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG