Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБ выдаліла артыкул пра заробкі выпускнікоў журфаку БДУ


Скрыншот з сайту «Беларусь сегодня», зроблены праз Google-кэш

Дэканка журфаку БДУ Вольга Самусевіч сказала на паседжаньні калегі Міністэрства інфармацыі​, што рэгіянальныя СМІ прапануюць выпускнікам журфаку стартавы аклад 162 рублі. Пра гэта напісала «Беларусь сегодня»​, пазьней артыкул выдалілі з сайту.

Сёлета курс навучаньня на факультэце журналістыкі БДУ каштуе ад 3223 да 3395 рублёў.

Што ў артыкуле?

  1. Цяпер на факультэце навучаецца 967 чалавек, зь іх больш 400 — на плоцяць за навучаньне.
  2. Журфак будзе зьмяншаць наборы студэнтаў, бо ня кожны рэдактар мэдыя можа гарантаваць месцы для маладых спэцыялістаў.
  3. Летась з журфаку разьмеркаваліся 112 чалавек, каля 44% — у дзяржаўныя СМІ. Сёлета хочуць разьмеркаваць 102 выпускніка.
  4. З разьмеркаваньнем у рэгіёнах — ёсьць складанасьці праз заробак і жытло. Толькі 30% рэгіянальных СМІ гатовыя даць выпускніку месца ў інтэрнаце ці іншае жытло, а стартавы аклад у такіх выданьнях складае 162 рублі.

Скрыншот з сайту «Беларусь сегодня», зроблены праз Google-кэш
Скрыншот з сайту «Беларусь сегодня», зроблены праз Google-кэш

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG