Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалілі расейскага нацыяналіста, які выгнаў голых людзей на вуліцу


Вячаслаў Дацык
Вячаслаў Дацык

Суд у Санкт-Пецярбургу пастанавіў вызваліць з-пад варты расейскага нацыяналіста Вячаслава Дацыка, асуджанага на 3,5 года калёніі строгага рэжыму. У траўні 2016 году Дацык напаў на салён інтым-паслуг і выгнаў яго наведнікаў на вуліцу аголенымі.

Крымінальную справу спынілі ў сувязі з заканчэньнем тэрміну даўнасьці, паведамляе Інтэрфакс.

Усяго за некалькі месяцаў да нападу ў 2016 годзе Вячаслаў Дацык выйшаў з калёніі. Яго арыштавалі 2007 годзе за сэрыю рабаваньняў, пазьней накіравалі на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычны шпіталь. Аднак ён зьбег і здолеў дабрацца да Нарвэгіі, дзе папрасіў палітычнага прытулку. Дацыку адмовілі і ў 2011 годзе экстрадавалі ў Расею.

Тады ж, знаходзячыся ў пецярбурскай турме «Кресты», ён заявіў, што хоча атрымаць беларускае грамадзянства, і нейкі час патрабаваў перакладаць яму усе дакументы на беларускую мову. Ён матываваў гэта тым, што ягоны дзед нібыта паходзіць зь Берасьцейскай вобласьці. Падчас апошняга суду Дацык таксама патрабаваў перакладчыка на беларускую, але суд у гэтым адмовіў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG