Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нараджай мяса»: актывісткі ў Пецярбургу правялі акцыю супраць службы ў войску


У Расеі ў Пецярбургу шэсьць жанчын правялі ля ваенкамату Ленінградзкай вобласьці акцыю супраць службы ў войску. Яны прынесьлі да будынку пакункі, у якіх пад выглядам немаўлятаў знаходзілася сырое мяса. Пра гэта Радыё Свабода распавёў фатограф Давід Фрэнкель, які прысутнічаў на акцыі.

23 лютага ў Расеі адзначаецца Дзень абаронцы Айчыны. За савецкім часам сьвята адзначалася з 1923 году як дзень заснаваньня Чырвонай арміі, а пазьней — як Дзень Савецкай арміі і Ваенна-марскога флёту. У 1933 году наркам абароны Клім Варашылаў прызнаваў у артыкуле ў савецкай газэце «Правда», што дата сьвята была абраная практычна выпадкова і не супадае зь гістарычнымі датамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG