Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачні і Інгушэціі ўспамінаюць ахвяраў сталінскай дэпартацыі


Чачэнскія дзеці на выставе ў Вене, прысьвечанай памяці ахвяраў сталінскай дэпартацыі.
Чачэнскія дзеці на выставе ў Вене, прысьвечанай памяці ахвяраў сталінскай дэпартацыі.

У Расеі ў Чачні і Інгушэціі 23 лютага праходзяць жалобныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 75-й гадавіны сталінскай дэпартацыі чачэнцаў і інгушоў.

У Грозным і іншых гарадах Чачні Дзень памяці і смутку, які доўгі час афіцыйна адзначаўся 23 лютага, з красавіка 2011 году быў забаронены. Сёлета Рамзан Кадыраў дазволіў правесьці жалобны сход і рэлігійныя абрады, паведамляе партал «Кавказский узел».

Сам Кадыраў у суботу правёў урачысты сход ваенных і паліцыі, прысьвечаны Дню абаронцы Айчыны, але згадаў на ім і дэпартацыю, заявіўшы, што дата 23 лютага з ёй непарыўна зьвязаная.

  • У 2012 годзе кіраўнік Чачні перанёс Дзень памяці і смутку на 10 траўня — дату пахаваньня свайго бацькі, былога прэзыдэнта Чачні Ахмата Кадырава. Некалькі гадоў у Чачні 23 лютага можна было адзначаць толькі агульнарасейскія сьвяты, у прыватнасьці, Дзень абаронцы Айчыны.

У Інгушэціі ў гэтую суботу адбыўся афіцыйны жалобны мітынг каля Мэмарыялу памяці і славы ў Назрані. У гэтым мерапрыемстве традыцыйна бяруць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва рэспублікі і духавенства. «Кавказ. Реалии» піша, што на сёньняшняй акцыі кіраўніка рэспублікі Юнус-Бека Еўкурава асьвісталі за тое, што ён пачаў свой выступ з віншаваньняў зь Днём абаронцы Айчыны. Нельга «адзначаць вясельле і пахаваньне ў адзін дзень», заявілі пратэстоўцы.

Успаміны дэпартаваных з Інгушэціі можна прачытаць на сайце Настоящего времени.

Мясцовыя актывісты таксама хацелі правесьці 23 лютага Марш сыноў дэпартаваных народаў Каўказу, але яго арганізатара ўчора арыштавалі на трое сутак паводле адміністрацыйнага пратаколу аб няўзгодненай акцыі.

Рустам Яхімханаў.
Рустам Яхімханаў.

У Маскве ў Сахараўскім цэнтры сёньня адкрылася выстава работ чачэнскага мастака Рустама Яхіханава, прымеркаваная да 75-годзьдзя сталінскай дэпартацыі чачэнскага і інгускага народаў. Пра гэта паведамляе сайт «Кавказ. Реалии». Мастак плянуе дапаўняць кожную наступную выставу новымі карцінамі і такім чынам зьвязаць гісторыю дэпартацыі народа, ссылку і вяртаньне на радзіму. Пасьля Масквы і Санкт-Пецярбургу фотавыстава павінна прайсьці ў Казахстане.

Акцыі памяці ахвяраў сталінскай дэпартацыі праходзяць 23 лютага ня толькі на тэрыторыі Расеі, але і за яе межамі, у прыватнасьці, у краінах Эўразьвязу і ЗША.

  • 23 лютага 1944 году пачалася дэпартацыя амаль 650 тысяч інгушоў і чачэнцаў у Сярэднюю Азію і Казахстан. Вярхоўны Савет СССР матываваў сваё рашэньне тым, што ў пэрыяд Вялікай Айчыннай вайны многія чачэнцы і інгушы нібыта пераходзілі на бок фашысцкай Нямеччыны, а таксама выступалі супраць савецкай улады.
  • Дэпартацыя праводзілася сіламі сіламі НКВД і «СМЕРШ» пад агульным кіраўніцтвам наркама ўнутраных спраў Лаўрэнція Бэрыі. Палова дэпартаваных загінулі ў дарозе. У 1957 году выжылым дазволілі вярнуцца дадому.
  • У 2004 годзе Эўрапарлямэнт прызнаў дэпартацыю чачэнцаў і інгушоў актам генацыду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG