Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад заўтра зноў падаражэе паліва


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ад 21 лютага «Беларусьнафта» павялічвае цэны на аўтамабільнае паліва, традыцыйна на 1 капейку.

  • АІ-92 будзе каштаваць 1,44 рубля;
  • АІ-95 — 1,55 рубля;
  • АІ-98 — 1,76 рубля;
  • дызэльнае паліва — 1,55 рубля.

За мінулы 2018 год паліва падаражэла на 24–27 капеек — больш як на 20%. Падаражаньне адбывалася паступова: цэны расьлі на капейку-дзьве, але 27 разоў за год.

3 студзеня розьнічныя цэны на дызпаліва на аўтазаправачных станцыях «Беларуснафта» зьнізіліся на 1 капейку за літар, на бэнзін — на 2 капейкі (гэта адбылося ўпершыню з 2011 году.). Тады паліва патаньнела па рэкамэндацыі кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага канцэрну па нафце і хіміі.

20 сьнежня на сумесным пасяджэньні абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Ляшэнка заявіў, што правядзеньне ў Расеі падатковага манэўру можа прывесьці да падаражэньня аўтамабільнага паліва на ўнутраным рынку Беларусі на 5-7%. Віцэ-прэм’ер падкрэсьліў, што, паводле разьлікаў ураду, з-за падатковага манэўру можа адбыцца штогадовае падаражэньне нафты для Беларусі прыкладна на 21 даляр за тону з выхадам на сусьветныя цэны да 2024 году.

Што важна ведаць пра расейскі падатковы манэўр

Нафтавы падатковы манэўр у Расеі — паступовая замена спагнаньня экспартнага мыта падаткам на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ). Экспартнае мыта будзе зьмяншацца адначасова з павелічэньнем ПЗКВ.

  • Расея пачала рэалізацыю падатковага манэўра зь 2019 году.
  • Да канца 2018 году экспарт сырой нафты ў Расеі абкладаўся экспартным мытам у памеры 30% ад цаны. Мыта не спаганялася з паставак на ўнутрырасейскі рынак і ў межах квоты ў Беларусь.
  • У 2017-2018 гадах квота на пастаўкі бязмытнай расейскай нафты для Беларусі складала 24 млн тон (18 млн тон перапрацоўвалі беларускаія НПЗ, 6 млн тон ішлі на рээкспарт).
  • Беларусь мела права абкладаць экспартным мытам свае нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай бязмытнай нафты, якія прадавала ў трэція краіны. Беларускае мыта ішло ў беларускі бюджэт.

Страты і кампэнсацыя

  • У сьнежні 2018 г. у адміністрацыі Лукашэнкі сьцьвярджалі, што за 3 апошнія гады Беларусь недаатрымала $3,6 млрд, а за наступныя 4 гады недаатрымае $11 млрд пры найгоршым разьвіцьці падзей.
  • Паводле падлікаў рэйтынгавага агенцтва Fitch, наўпроставыя страты беларускай эканомікі складуць $10,6 млрд цягам 2019–2024 гг.
  • Дырэктар дасьледніцкага цэнтру ІПМ Аляксандар Чубрык падлічыў, што страты для бюджэту Беларусі ў 2019 годзе склалі $272,3 млн. ​
  • У кастрычніку 2018 Расея абяцала пералічыць у бюджэт Беларусі каля $405 млн у якасьці аплаты экспартнага мыта за нафту. Пазьней у кампэнсацыі адмовілі.
  • 18 сьнежня 2019 расейскі партал РБК паведаміў са спасылкай на свае крыніцы, што Расея кампэнсуе Беларусі страты ад манэўра праз зваротны акцыз для беларускіх НПЗ. Суму субсыдыяў ацанілі ў $1,5 млрд. Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі не было.

Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG