Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратарка Дзярждэпу ЗША адмовілася ад пасады пастаяннага прадстаўніка ў ААН


Хізэр Наўэрт
Хізэр Наўэрт

Былая тэлевядучая Fox News і прэс-сакратарка Дзярждэпартамэнту ЗША Хізэр Наўэрт ня будзе прэтэндаваць на пасаду амэрыканскага пастаяннага прадстаўніка ў ААН.

«Апошнія два месяцы былі зьнясільваючымі для маёй сям'і, і ў інтарэсах сямʼі будзе лепш, калі я здыму сваю кандыдатуру», – гаворыцца ў заяве Хізэр Наўэрт, апублікаванай Дзярждэпартамэнтам. З заявы вынікае, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвесьціць аб новым кандыдаце ў бліжэйшы час.

Пасада пастаяннага прадстаўніка ў ААН застаецца вакантнай з кастрычніка 2018 года.

Афіцыйна аб вылучэньні кандыдатуры Трамп абвесьціў 7 снежня. «Яна вельмі таленавітая, вельмі разумная, вельмі хуткая. Я думаю, усё яе будуць паважаць», – сказаў Трамп журналістам, тлумачачы свой выбар.

Наўэрт доўгі час працавала на каналах Fox News і АВС. Лічыцца, што Трамп любіць глядзець Fox News.

У адміністрацыю Трампа 49-гадовая Наўэрт прыйшла ў красавіку 2017 года ў якасьці кіраўніка прэс-службы Дзярждэпартамэнта ЗША. Новы дзяржсакратар Майк Пампэа павысіў яе да сваёй намесьніцы па пытаньнях публічнай дыпляматыі і сувязях з грамадзкасьцю. Пампэа заявіў, што паважае «асабістае» рашэньне Наўэрт адмовіцца ад пасады паўпрада ў ААН, паведамляе ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG