Рост цэнаў на харчовыя тавары за студзень склаў 1,3% — такім рэзкім ён быў апошні раз у кастрычніку 2017 году. Пры гэтым агулам інфляцыя за месяц склала толькі 0,9%.
Паводле БелТА, найбольш падаражэлі:
- белакачанная капуста — на 18,61%;
- вінаград — на 18,22%;
- памідоры — на 16,43%;
- бананы — на 13,68%;
- агулам агародніна — на 12,74%, фрукты — на 7,55%.
Найбольшы рост цэнаў за месяц не на харчы, а на звадкаваны гад: адразу на 25,58%.
Вінаград значна даражэў і год таму: у студзені 2018 году цэны на яго вырасьлі аж на 36,3%. Але тады капуста падаражэла толькі на 7,3%, памідоры і бананы — і таго меней. Але цэны на бульбу тады падскочылі на 14,6%, цяпер бульба падаражэла толькі на 5,4%.
Як адзначае Tut.by, мяса, якое, як і бульба, хутчэй за іншыя прадукты даражэла ў 2018 годзе (у сярэднім на 11,6%, але мяса і паўфабрыкаты з птушкі — больш як на 21%), цяпер вырасла ў цэнах толькі на 0,3–0,4%.
Пры тым хлеб у студзені 2019 году патаньнеў на 2,54%, алькагольныя напоі сталі таньнейшымі на 0,31%, адзеньне — на 0,13%.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў