Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскае ФСБ закрыла доступ да інфармацыі пра карціну Брулова


«Хрыстос у магіле» Карла Брулова.

Міністэрства культуры Расеі закрыла доступ да інфармацыі пра карціну Карла Брулова «Хрыстос у магіле» ў дзяржаўным каталёгу Музэйнага фонду паводле рэкамэндацыі Фэдэральнай службы бясьпекі.

Гэтая карціна ўжо 16 гадоў знаходзіцца пад арыштам у Расеі, нягледзячы на тое што суд пастанавіў вярнуць яе ўладальнікамі, калекцыянэрам зь Нямеччыны Ірыне і Аляксандру Пеўзьнерам.

Пра гэта паведамляе «Коммерсант», у распараджэньні якога аказаліся дакумэнты Міністэрства культуры, Генэральнай пракуратуры і Выбарскага суду, а таксама спыненьне выкананьня судовых рашэньняў аб адмене канфіскацыі карціны.

Аляксандр Пеўзьнер купіў карціну ў 2002 годзе ў Бэльгіі. Палатно не было падпісана аўтарам. У 2003 годзе калекцыянэр прывёз яго на экспэртызу ў Расею. Як толькі экспэрты Рускага музэю пацьвердзілі сапраўднасьць карціны, ФСБ наклала на яе арышт, а ў дачыненьні да самога Пеўзьнера была заведзена крымінальная справа аб кантрабандзе.

Пазьней справа была спыненая, аднак карціну ўладальніку так і не вярнулі — Вярхоўны суд Расеі канфіскаваў яе на карысьць Рускага музэю як «прыладу злачынства».

У сакавіку 2017 году Канстытуцыйны суд абавязаў перагледзець гэтае рашэньне. У чэрвені Вярхоўны суд пастанавіў вярнуць карціну Пеўзьнерам, а Выбарскі гарадзкі суд вынес рашэньне аб выключэньні карціны з Музэйнага фонду.

У Міністэрстве культуры раней заявілі, што суд ад яго выключэньня карціны з Музэйнага фонду не патрабаваў, а вытворчасьць па гэтай справе не завершаная. Хоць яшчэ ў красавіку 2018 году Генэральная пракуратура пацьвердзіла, што аднаўленьня расьсьледаваньня ня будзе.

Адвакат Пеўзьнераў зьвярнуўся ў суд для «прадухіленьня ўмяшаньня ФСБ». Выбарскі суд хадайніцтва адхіліў, абаронца накіраваў скаргу ў Ленінградзкі абласны суд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG