Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкая газэта назвала месцы базаваньня расейскіх крылатых ракет


Частка ракетнага комплексу SSC-8/9M729 падчас прэзэнтацыі 23 студзеня 2019 у Маскве

Расея разьмясьціла крылатыя ракеты 9M729 у месцах, пра якія раней не паведамлялася.

Нямецкая газэта Frankfurter Allgemeine Zeitung са спасылкай на заходнія выведвальныя крыніцы напісала, што ракетныя дывізіёны знаходзяцца ў Паўночнай Асэтыі блізу Маздоку і каля гораду Шуя ў Падмаскоўі.

Раней было вядома, што ўстаноўкі крылатых ракет знаходзяцца на выпрабавальным палігоне Капусьцін Яр на поўдні Расеі і каля гораду Камышлоў, на ўсход ад Екацерынбургу, адзначаецца ў публікацыі.

Кожны з чатырох расейскіх ракетных дывізіёнаў 9M729 мае чатыры колавыя пускавыя ўстаноўкі, на якіх знаходзяцца па чатыры ракеты, паведамляе нямецкая газэта. Гэта азначае, што Расея мае прынамсі 64 такія ракеты. Яны могуць узбройвацца як канвэнцыйнымі, так і ядзернымі боегалоўкамі, удакладняецца ў публікацыі.

Маючы радыюс дзеяньня да 2 тысяч 350 кілямэтраў, ракеты, пры іх цяперашняй дысьлякацыі, могуць дасягнуць цэляў ва Ўсходняй і Паўночнай Эўропе, сьцьвярджаюць аўтары артыкулу. Пры перадысьлякацыі ракет на захад пад пагрозай можа апынуцца тэрыторыя ўсіх эўрапейскіх краін, выключаючы Партугалію, гаворыцца ў артыкуле.

Расейскі бок заяўляе, што далёкасьць палёту крылатых ракет 9M729 не перавышае 480 кілямэтраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG