Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскі актывіст памёр пасьля 60-дзённай галадоўкі


Вахід Насір

Іранскі актывіст і вязень сумленьня Вахід Насір памёр у зьняволеньні пасьля 60-дзённай галадоўкі. Яго абвінавацілі ў абразе вярхоўнага лідэра Ірану аяталы Алі Хамэнэі. Як паведамляецца, памерлы патрабаваў пераводу з турмы строгага рэжыму.

Першапачаткова яго арыштавалі ў верасьні 2015 году. Ён правёў за кратамі 2,5 году. Праз 5 месяцаў пасьля вызваленьня яго зноў затрымалі і асудзілі на 8 гадоў пазбаўленьня волі за злачынствы, якія кваліфікуюцца як «абраза вярхоўнага лідэра» і «прапаганда супраць інтарэсаў дзяржавы». Абвінавачаньні абапіраліся на запісы, якія Насір зрабіў на старонцы ў Фэйсбуку.

У кастрычніку ён абвясьціў галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага прысуду, пасьля чаго апынуўся ў шпіталі. Пра яго сьмерць паведамілі сваякі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG