Тэст. Які з вас міністар гандлю
arrow_upward
format_size
remove
add
undo
arrow_downward

У вас састарэлая вэрсія браўзэра. Для больш камфортнага і карэктнага прагляду абнавіце свой браўзэр са спасылкі.

Які з вас міністар гандлю?
share
спэцпраекты мультымэдыя навіны падкасты пра нас кантакты

далучайцеся:

Тэст
Які з вас міністар гандлю?
Што вы ведаеце пра беларускі экспарт
Пачаць тэст

Зараз даведаемся, што вы ведаеце пра беларускі экспарт. Нафтапрадукты, калійныя ўгнаеньні, трактары — гэта далёка ня ўсё, што Беларусь прадае ў замежныя краіны. Бывае, што на за мяжу беларусы выпраўляюць зусім нечаканыя тавары. Здагадайцеся якія.

Пытаньне 1: За 9 месяцаў сёлета Беларусь прадала гэтага тавару на 512 тысяч даляраў. Што гэта?
Ківі
Маракуя
Яблыкі

За 9 месяцаў 2018 году Беларусь прадала ў Расею 8240 тон ківі на 512 тысяч даляраў.

Пытаньне 2: А якія морапрадукты прадае Беларусь?
Вы што, у Беларусі няма мора!
Электрычных скатаў
Васьміногаў

Сёлета Беларусь пасьпела прадаць за мяжу 111 тон васьміногаў. Асноўныя пакупнікі — краіны ЭАЭС.

Пытаньне 3: А чаго мы прадаём болей?
Фінікаў
Інжыру
Кавуноў

За 9 месяцаў сёлета Беларусь прадала 1,7 тысячы тон інжыру, 55 тысяч кіляграмаў бананаў і 89 тон фінікаў.

Пытаньне 4: Куды Беларусь прадае каву?
Бразылія
Расея
Нікуды, кава ў Беларусі не расьце!

У гэтым годзе Беларусь прадала 362 тоны кавы (зь іх 279 тон у Расею) на 1,5 мільёна даляраў.

Пытаньне 5: У якую з гэтых краін Беларусь прадае, сярод іншага, легкавыя аўтамабілі?
Нямеччына
Казахстан
Азэрбайджан

Агулам за 9 месяцаў сёлета Беларусь прадала 7315 аўтамабіляў. Зь іх 129 у Нямеччыну.

Пытаньне 6: Што супольнага паміж Беларусьсю і Эквадорам?
Сальда зьнешняга гандлю
Нічога
Беларусь таксама экспартуе бананы

Сёлета Беларусь павялічыла экспарт бананаў у 33 разы і прадала гэтага тавару на 34 тысячы даляраў.

Пытаньне 7: А Беларусь прадала 114 тысяч адзінак гэтага транспартнага сродку сёлета. Што гэта?
Матацыклы
Тралейбусы
Аўтазакі

За матацыклы Беларусь атрымала 6 мільёнаў даляраў, увесь гэты тавар прадалі ў Расею.

Пытаньне 8: Якіх экзатычных жывёл сёлета экспартавала Беларусь?
Сланы
Вярблюды
Антылёпы

За 9 месяцаў Беларусь прадала ў Расею трох вярблюдаў.

Пытаньне 9: Што з гэтага экспартуе Беларусь?
Чалавечыя валасы
Дажджавую ваду
Мох з балота

Беларусь экспартавала сёлета 126 кіляграмаў чалавечых валасоў, поўсьці і валасоў жывёл для вырабу парыкоў.

Пытаньне 10: А якія музычныя інструмэнты прадае Беларусь за мяжу?
Сітары
Дуды
Раялі

Беларусь сёлета прадала ў Расею 10 раяляў і атрымала за іх 11 тысяч даляраў.

мой вынік

прайсьці тэст яшчэ раз

close

мой вынік: /

прайсьці тэст яшчэ раз