Дзе таньней — у Беларусі ці за мяжой?
arrow_upward
format_size
remove
add
undo
arrow_downward

У вас састарэлая вэрсія браўзэра. Для больш камфортнага і карэктнага прагляду абнавіце свой браўзэр са спасылкі.

Дзе таньней — у Беларусі ці за мяжой?
share
спэцпраекты мультымэдыя навіны падкасты пра нас кантакты

далучайцеся:

Тэст
Дзе таньней — у Беларусі ці за мяжой?
Пачаць тэст

Цэны ў Беларусі і ў іншых краінах, вядома, адрозьніваюцца. Але часам гэтае адрозьненьне здаецца зусім дзіўным. Ну хто б мог падумаць, што ў ЗША, дзе нашмат вышэйшыя даходы, набыць курыцу ў краме таньней, чым у Беларусі. Прапануем праверыць, наколькі добра вы разьбіраецеся ў цэнах, і адказаць на 10 простых пытаньняў.

Пытаньне 1: Дзе таньней купіць дом?
У Гішпаніі на беразе мора
Пад Менскам

Пад Менскам у Ратамцы дом з добрым рамонтам на тры пакоі прадаюць за 249 тысяч долараў. На гішпанскай Коста-Бланцы (узьбярэжжа Міжземнага мора) дом будзе каштаваць таньней — 109 тысяч эўра.

Пытаньне 2: Дзе таньнейшая бульба?
Кіеў
Менск

Усё ж у Беларусі бульба таньнейшая. Кіляграм у «Эўраопце» каштуе 49 капеек , а ў Кіеве ў «Ашане» амаль удвая даражэй.

Пытаньне 3: Дзе таньней адпачыць?
Беларускі санаторый
Украінскі санаторый

У беларускім санаторыі «Нарачанскі бераг» нумар на аднаго на 12 сутак будзе каштаваць ад 400 да 800 рублёў. Ва Ўкраіне санаторны адпачынак у 1,5-2 разы даражэйшы.

Пытаньне 4: Дзе таньней абыдуцца крэвэткі?
Беларусь
Партугалія

Ня дзіва, што ў Партугаліі, якая на беразе акіяна, крэвэткі таньнейшыя, чым у Беларусі, дзе ні мора, ні акіяна няма. Але гэта не перашкаджае беларусам прадаваць крэвэткі, напрыклад у Расею.

Пытаньне 5: А дзе таньнейшыя перцы?
Вялікая Брытанія
Беларусь

У менскім «Эўраопце» перцы амаль на рубель даражэйшыя, чым у Лёнданскім гіпэрмаркеце. А здавалася б, дарагая краіна.

Пытаньне 6: А дзе менш каштуе інтэрнэт?
Беларусь
Іран

Паводле дасьледаваньня брытанскай кампаніі BDRC Continental, у Іране інтэрнэт каштуе 5,4 даляра за месяц. У Беларусі цэны вышэйшыя.

Пытаньне 7: А дзе таньнейшыя глязураваныя сыркі?
Рыга
Менск

У Рызе такі сырок можна набыць за 19 эўрацэнтаў (0,45 рубля). У Менску — ад 0,60 рубля.

Пытаньне 8: Дзе таньней схадзіць у тэатар?
Менск
Рыга

Квіткі ў Купалаўскім тэатры каштуюць ад 6 рублёў. У Рызе квіткі на спэктаклі каштуюць ад 5-7 эўра.

Пытаньне 9: Дзе таньней схадзіць у грамадзкую прыбіральню?
Менск
Лісабон

У Менску ўсе грамадзкія прыбіральні платныя, нават на вакзале. У Партугаліі ва ўсіх грамадзкіх месцах прыбіральні бясплатныя.

Пытаньне 10: А дзе таньнейшы водны круіз на тыдзень?
На беларускай Прыпяці
На Балтыйскім моры

Круіз па рацэ Прыпяць з Мазыра ў Берасьце на цеплаходзе «Белая Русь» каштуе ад 350 эўра. Круіз на 5 дзён па маршруце Талін — Хэльсынкі — Стакгольм можна знайсьці менш чым за 200 эўра.

мой вынік

прайсьці тэст яшчэ раз

close

мой вынік: /

прайсьці тэст яшчэ раз