Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партрэты жаўнераў Першай усясьветнай вайны на пляжах Брытаніі. ВІДЭА




У нядзелю 11 лістапада на пляжах Брытаніі зьявіліся партрэты жаўнераў, якія загінулі падчас Першай усясьветнай вайны. Гэты маштабны праект «Старонкі мора» («Pages Of The Sea») – ідэя рэжысэра Дэні Бойла, які зьняў фільмы «На іголцы», «Пляж», «Мільянэр з трушчобаў» ды інш. Ажыцьцявіць задуму дапамагалі сотні добраахвотнікаў.

У гэты дзень сто гадоў таму, 11 лістапада 1918-га, было падпісанае Камп’енскае замірэньне, якое паклала канец Першай усясьветнай вайне. Сумарныя страты ўсіх армій падчас яе склалі прыблізна 8 мільёнаў чалавек — гэты тыя, хто быў забіты і памёр ад ранаў. А калі палічыць і мірных жыхароў, то колькасьць ахвяраў наблізіцца да 17 мільёнаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG