Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Чэхіі адзначаюць «ноч расстраляных паэтаў»


Сёньня, 29 кастрычніка, беларуская грамада ў Празе правядзе сустрэчу ў памяць расстраляных савецкімі карнымі органамі ў ноч 29–30 кастрычніка 1937 году беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў і дзеячоў культуры. Сустрэча пачнецца, а 20:30 у кавярні Café Kampus (вуліца Náprstkova 10).

Сустрэчу павядуць літаратар Алесь Плотка і гісторык Алена Маркава.

«29-га кастрычніка — расстрэльная ноч беларускай культуры, падзея, якая на стагодзьдзі наперад абумовіла нацыятворчы працэс шматмільённай эўрапейскай краіны. Сёньня імёны і творы расстраляных вяртаюцца: выдаюцца кнігі, пішуцца песьні і арганізуюцца культурніцкія праекты. Да мапы падзеяў у 2018-м годзе далучаецца Прага, значная кропка на сусьветнай мапе беларускай гісторыі» — пішуць агранізатары ў запрашэньні.

Арганізатарамі сустрэчы зьяўляюцца BLRČR і.belarution, грамадзкая і літаратурная ініцыятывы, якія базуюцца ў Празе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG