Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана газу для насельніцтва Ўкраіны вырасьце амаль на чвэрць


Прэм’ер-міністар Украіны Уладзімір Гройсман (справа) і першы намесьнік выканаўчага дырэктара МВФ Дэйвід Ліптан, 2017
Прэм’ер-міністар Украіны Уладзімір Гройсман (справа) і першы намесьнік выканаўчага дырэктара МВФ Дэйвід Ліптан, 2017

Ва Ўкраіне з 1 лістапада 2018 цэны на газ для насельніцтва вырастуць на 23,5%, паведаміў прэм’ер-міністар Украіны Уладзімір Гройсман.

Ён падкрэсьліў, што цана вырасьце «ўсяго» на 23,5%, а «не на 60%».

«Гэта тое, чаго нам ўдалося неверагоднымі намаганьнямі дасягнуць у выніку перамоваў [зь Міжнародным валютным фондам — РС]», — сказаў Гройсман на пасяджэньні ўраду вечарам 19 кастрычніка і дадаў, што субсыдыямі будуць забясьпечаныя ўсе, хто ў іх мае патрэбу.

Украіна ў рамках супрацоўніцтва зь Міжнародным валютным фондам абавязалася перайсьці да рынкавых цэнаў, аднак летам і восеньню 2017 году адмовілася ад выкананьня гэтых абавязаньняў.

Пытаньне цаны на газ для насельніцтва зьяўляецца ключавым для аднаўленьня фінансаваньня Кіеву з боку МВФ.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG