Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На курсы ўкраінскай мовы ў Менску запісаліся 80 чалавек 


Мова, якая яднае ўкраінцаў
Мова, якая яднае ўкраінцаў

Другі сэзон бясплатных курсаў украінскай мовы распачнецца 19 кастрычніка ў Менску. Заняткі праводзяцца пры падтрымцы амбасады Ўкраіны ў Беларусі і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ).

Адна з каардынатарак курсаў Сьвятлана Каваленка паведаміла БелаПАН, што сёлета на курсы ўкраінскай мовы для дарослых запісаліся 79 чалавек. З 50 сфармавалі дзьве групы для пачаткоўцаў, а 29 чалавек трапілі ў групу навучэнцаў, якія крыху валодаюць украінскай мовай, у тым ліку вучыліся на аналягічных курсах летась.

Заняткі будуць праходзіць па пятніцах у сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13) і ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур (вул. Чычэрына, 19). Летась курсы для дарослых навучэнцаў праводзіў украініст Ягор Дзёбік. Сёлета двое выкладчыкаў — да Дзёбіка далучылася філёляг-украіністка Вольга Барысенка.

Курсы ўкраінскай мовы для дзяцей сёлета пачаліся 12 кастрычніка. Выкладчыца Аксана Цяпліцкая паведаміла БелаПАН, што на гэты момант у дзіцячай групе пяць навучэнцаў, але набор плянуецца працягваць. Заняткі праходзяць па пятніцах у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур.

У канцы навучаньня слухачоў чакае іспыт. Тыя, хто пасьпяхова яго здадуць, атрымаюць сэртыфікаты розных ступеняў.

Урачыстае ўручэньне сэртыфікатаў на веданьне ўкраінскай мовы Выпускнікі курсаў з сэртыфікатамі, у цэнтры Ігар Кізім і Алена Анісім
Урачыстае ўручэньне сэртыфікатаў на веданьне ўкраінскай мовы Выпускнікі курсаў з сэртыфікатамі, у цэнтры Ігар Кізім і Алена Анісім

На адкрыцці першага сэзону курсаў у кастрычніку мінулага году амбасадар Украіны Ігар Кізім сказаў, што ініцыятыва беларускай грамадзкасьці атрымае падтрымку з боку ўкраінскай дзяржавы і дыпляматычнага прадстаўніцтва Ўкраіны ў прыватнасьці. Ён нагадаў, што Аляксандр Лукашэнка і Пятро Парашэнка на сустрэчы 21 ліпеня 2017 году ў Кіеве дамовіліся даць больш магчымасьцяў для вывучэньня нацыянальных моваў беларусам ва Ўкраіне, а ўкраінцам — у Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG