Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамабіль высланага зь Нідэрляндаў расейскага хакера зарэгістраваны на адрас ГРУ


Аўтамабіль высланага з Нідэрляндаў грамадзяніна Расеі Аляксея Маранца, падазраванага эўрапейскімі спэцслужбамі ў арганізацыі хакерскіх нападаў, зарэгістраваны на адрас вайсковай часткі расейскай вайсковай выведкі, раней вядомай як ГРУ, паведамляе выданьне The Insider.

На гэты ж адрас зарэгістраваныя аўтамабілі яшчэ 305 чалавек, якія ў базе Дзяржаўнай інспэкцыі бясьпекі дарожнага руху (ДзІБДР) пазначаныя з усімі пашпартнымі дадзенымі і мабільнымі тэлефонамі, многія — з указаньнем вайсковай часткі № 26165 як месца працы.

Яшчэ адзін выяўлены заходнімі спэцслужбамі расейскі хакер, Аляксей Мінін, указаў у якасьці свайго адрасу вуліцу Народнага Апалчэньня, 50. Па гэтым адрасе знаходзіцца ваенная акадэмія Міністэрства абароны.

Выданьне адзначае, што любы карыстальнік базы ДзІБДР можа атрымаць поўную інфармацыю аб служачых той самай вайсковай часткі, якую на Захадзе абвінавачваюць у самых скандальных хакерскіх атаках апошніх гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG