Па якіх законах жылі нашыя продкі ў 16 стагодзьдзі?
Па якіх законах жылі нашыя продкі ў 16 стагодзьдзі?
29 верасьня 1529 году быў прыняты Першы Статут Вялікага Княства Літоўскага. Па якіх законах жылі нашыя продкі? Праверце свае веды.
ПАЧАЦЬ ТЭСТ
Хто на Гарадзенскім сойме ў 1522 годзе даў загад напісаць збор законаў Вялікага Княства Літоўскага?
Жыгімонт Кейстутавіч
Жыгімонт І Стары
Вітаўт Вялікі
Далей
Далей
Якое пакараньне Статут ВКЛ уводзіў за паклёп?
60 удараў бізуном
Высылка з тэрыторыі княства
Сьмяротнае пакараньне
Далей
Далей
Што, паводле Статуту, адбывалася з маёмасьцю чалавека, які абразіў гонар князя?
Канфіскацыя на карысьць вялікага князя
Распродаж на кірмашы
Разбурэньне дома
Далей
Далей
Якое пакараньне ў ВКЛ прадугледжвалася за падробку княжацкіх пячатак і лістоў?
15 гадоў турмы ўзмоцненага рэжыму
Спаленьне на вогнішчы
Прымусовая праца на княжацкай стайні
Далей
Далей
Хто павінен быў адказаць за злачынства жыхара ВКЛ, калі яго віна не была даказаная судом?
Жонка/Муж
Служка
Ніхто
Далей
Далей
Каго ў ВКЛ не судзілі паводле Статуту?
Шляхту
Гетманаў княства
Судзілі ўсіх
Далей
Далей
Якое пакараньне чакала ахоўніка княжацкай турмы, які празь няўвагу дазволіў бы ўцячы махляру?
Павінен адбыць пакараньне замест вязьня
Павінен кампэнсаваць шкоду, учыненую асуджаным
Сьмяротнае пакараньне павешаньнем
Далей
Далей
Што чакала землеўласьніка, які на сваёй маёмасьці ўстанаўліваў дадатковае мыта?
75% падатку ад мыта
Канфіскацыя зямлі, на якой было ўстаноўлена мыта
Мыта было формай свабоднай эканамічнай дзейнасьці і не каралася
Далей
Далей
Якое пакараньне прадугледжвалася за пярэчаньне княжацкаму рашэньню?
6 тыдняў турмы і 12 рублёў штрафу
Статут дазваляў крытыку князя
Канфіскацыя маёмасьці і прымусовы прызыў у войска
Далей
Далей
Што чакала землеўласьніка, які ня здолеў сабраць на сваіх землях патрэбную князю колькасьць жаўнераў у войска?
Шляхціц быў абавязаны сам ісьці ў боты
Павінен быў аплаціць наёмнікаў з-за мяжы
Пазбаўляўся правоў да чарговага прызыву
Далей
Далей
Статут ВКЛ уводзіў продаж княжацкіх земляў іншаземцам пры ўмове:
Аднаразовай аплаты ў княжацкую казну 300 рублёў
Права набываць зямлю і пасады мелі толькі ўраджэнцы ВКЛ
Іншаземцы атрымлівалі права на маёмасьць толькі пасьля баявых дзеяньняў на баку князя
Далей
Далей
Калі нехта пакрыўдзіў другую асобу, назваўшы яе байструком, то суд прымушаў вінаватага публічна прасіць прабачэньня словамі:
«Што я казаў пра цябе, быццам ты пазашлюбны сын, я пра цябе казаў, як сабака»
«Каюся, брат, прашу пакараць, бо ня ведаў я, што кажа язык мой. Прашу вялікага князя дараваць»
Суд не даваў магчымасьці выбачыцца. Вінаватаму прысуджалі да 35 удараў бізуном
Далей
Далей
Калі дзяўчына выходзіла замуж бяз згоды бацькоў, то:
Яна страчвала права на спадчыну
У ВКЛ у жанчыны была поўная свабода выбару жаніхоў
Жаніх павінен быў аплаціць у казну шлюбны падатак
Далей
Далей
Якое пакараньне Статут прадугледжваў за забойства забойцы?
У ВКЛ за кожнае забойства прадугледжвалася сьмяротнае пакараньне
Забойцу забойцы абсалютна нічога не пагражала
Яго выганялі з краіны
Далей
Далей
За згвалтаваньне ў ВКЛ была сьмяротная кара, але існавала выключэньне:
Калі згвалтаваная заяўляла пра намер пабрацца з гвалтаўніком шлюбам
Калі гвалтаўнік перадаваў ахвяры гвалту ўсю сваю маёмасьць
Калі суд прыходзіў да высновы, што падчас гвалту ахвяра не клікала на дапамогу
Далей
Далей
Калі нехта быў схоплены падчас крадзяжу на княжацкім двары, то яму пагражала:
Сьмяротная кара
Адразаньне вушэй
Пажыцьцёвае зьняволеньне
Вынік
Вынік
з
Падзяліцца з сябрамі:
Яшчэ раз?
© Радыё Свабода 2016