Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загінуў «галоўны бітламан СССР»

The Beatles у 1962 годзе
The Beatles у 1962 годзе

У Пецярбургу загінуў Мікалай Васін — стваральнік першага ў СССР музэю гурту The Beatles, якога называлі «галоўным бітламанам Савецкага Саюзу і Расеі».

Пра сьмерць Васіна напісаў у фэйсбуку яго сябар Мікалай Барабанаў.

Паводле папярэдніх дадзеных, 74-гадовы Васін загінуў, упаўшы з трэцяга паверху ў гандлёвым цэнтры «Галерэя».

Мікалай Васін (больш вядомы як Коля Васін) пачаў захапляцца музыкай Beatles яшчэ ў 1963 годзе, калі яму было 18 гадоў. Празь некалькі гадоў ва ўласнай кватэры ён адкрыў неафіцыйны музэй «лівэрпульскай чацьвёркі». Васін таксама калекцыянаваў рэчы, зьвязаныя з гуртом. У 1970 годзе ён атрымаў ад Джона Ленана канцэртны альбом Live Peace in Toronto 1969 з аўтографам музыкі. На думку Васіна, ён быў адзіным у СССР уладальнікам аўтографа Ленана.

Пазьней Васін заснаваў пецярбурскі грамадзкі цэнтар «Пушкінская, 10», дзе разьмясьціўся музэй The Beatles, а таксама фонд, які зьбіраў сродкі на будаўніцтва «Храма каханьня, міру, музыкі і Джона Ленана».

XS
SM
MD
LG