Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР звольніла агента, які напісаў паведамленьне з крытыкай Трампа


Пітэр Строк
Пітэр Строк

Агента ФБР Пітэра Строка, якога раней адхілілі ад расьсьледаваньня сувязяў паміж прадстаўнікамі выбарчай кампаніі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і Расеяй празь ягонае смс-паведамленьне з крытыкай Трампа, цяпер звольнілі зь бюро, паведаміў ягоны адвакат.

Пітэр Строк, які ў прыватнай перапісцы называў Трампа «катастрофай», «пагрозай» і «ідыётам», быў звольнены на мінулым тыдні, удакладніў 13 жніўня адвакат Айтан Ґольман.

Адвакат адзначае, што агента звольнілі праз палітычны ціск у сувязі з абнародаванымі тэкставымі паведамленьнямі.

Трамп і ягоныя саюзьнікі ў Кангрэсе пасьля апублікаваньня паведамленьня Строка заявілі пра палітычную прадузятасьць прадстаўнікоў ФБР, якія вядуць расьсьледаваньне ў дачыненьні да магчымага ўмяшаньня Расеі ў выбары.

Строк падчас выступу ў кангрэсе ў ліпені 2018 абвяргаў абвінавачваньні ў свой адрас і заяўляў, што яго смс, у прыватнасьці, тая, дзе ён казаў: «мы спынім» Трампа ад абраньня, не адлюстроўвалі палітычнай ангажаванасьці і не паўплывалі на ягоную працу.

Трамп раней заклікаў да адстаўкі агента, і ў Twitter 13 жніўня напісаў, што Строк — «дрэнны гулец», якога «нарэшце» звольнілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG