Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі хуліганам забаранілі наведваць спаборніцтвы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праз тры месяцы ў Беларусі мае ўступіць у дзеяньне адміністрацыйная забарона на наведваньне спаборніцтваў для заўзятараў-хуліганаў.

Гэта прадугледжана законам «Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у некаторыя кодэксы Беларусі», які афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Закон прадугледжвае ўвядзеньне новага віду адміністрацыйнага спагнаньня — забароны на наведваньне фізкультурна-спартовых збудаваньняў падчас правядзеньня масавых спартовых мерапрыемстваў, спаборніцтваў.

Такая забарона можа прымяняцца за ўчыненьне на тэрыторыі стадыёну асобных адміністрацыйных правапарушэньняў. У іх ліку дробнае хуліганства (арт.17.1 КаАП), расьпіваньне алькагольных, слабаалькагольных напояў ці піва, спажываньне наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў або іх аналягаў у грамадзкім месцы або зьяўленьне ў грамадзкім месцы ці на працы ў стане ап'яненьня (арт.17.3), прапаганда, распаўсюджваньне нацысцкай сымболікі або атрыбутыкі (ст.17.10).

Адміністрацыйная забарона вызначаецца на тэрмін ад 3 месяцаў да 3 гадоў.

За парушэньне забароны прадугледжаная адказнасьць у выглядзе штрафу або адміністрацыйнага арышту. Папраўкі, якія датычацца ўвядзеньня адміністрацыйнай забароны для заўзятараў-хуліганаў, уступаюць у сілу праз 3 месяцы пасьля афіцыйнага апублікаваньня закону, якое адбылося 28 ліпеня.

Чаму футбольнага фаната пасадзілі на 4 гады і раптоўна адпусьцілі

«Ён змагаўся супраць „русского мира“» — жонка футбольнага фаната Валавіка, асуджанага на 10 год

Гарадзенскі заўзятар: «Фанаты — найбольшыя патрыёты і ўжываць родную мову для нас натуральна»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG