Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп запрапанаваў Тэрэзе Мэй судзіцца з Эўразьвязам


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэм’ер-міністарка Тэрэза Мэй на супольнай прэс-канфэрэнцыі
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэм’ер-міністарка Тэрэза Мэй на супольнай прэс-канфэрэнцыі

Прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сказаў ёй, што яна мусіць «падаць у суд» на Эўрапейскі зьвяз на перамовах з нагоды выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ.

Трамп сказаў журналістам 13 ліпеня на супольнай прэс-канфэрэнцыі з Мэй, што ён даў брытанскай лідэрцы прапанову, якую яна палічыла занадта «жорсткай».

15 ліпеня, на пытаньне карэспандэнта Бі-Бі-Сі, што гэта было за прапанова, Мэй адказала: «Ён сказаў мне, што я мушу падаць у суд на ЗЭ. Ня ўступай у перамовы, падавай на іх у суд!» Яна таксама ўдакладніла: «Прэзыдэнт таксама сказаў на гэтай прэс-канферэнцыі: Не сыходзьце зь перамоваў. Інакш вы захрасьнеце!»

Вялікабрытанія мае выйсьці з ЭЗ да канца сакавіка 2019 году. Такое рашэньне было прынятае пасьля рэфэрэндуму, які адбыўся ў чэрвені 2016 году, які невялікай перавагаю галасоў зацьвердзіў прапанову аб выхадзе краіны з Эўрапейскага зьвязу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG