Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон папярэджвае Трампа, што ЗША могуць сутыкнуцца з «ізаляцыяй» з боку краін G7


Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заклікаў свайго амэрыканскага калегу Дональда Трампа не пачынаць «гандлёвую вайну паміж сябрамі» і перасьцярог, што ЗША могуць сутыкнуцца з «ізаляцыяй» з боку іншых краін «Групы сямі» (G7).

«Амэрыканскі прэзыдэнт, магчыма, ня супраць ізаляцыі, аднак і мы ня супраць, каб падпісаць пагадненьне паміж шасьцю краінамі», — напісаў Макрон у Twitter перад самітам краін «Групы сямі» ў Канадзе.

Паводле прэзыдэнта Францыі, гэтыя шэсьць краін прадстаўляюць «эканамічны рынак, які мае багатую гісторыю», які цяпер стаў «сапраўднай міжнароднай сілай».

«Астатнія шэсьць краін „Групы сямі“ фармуюць большы рынак, чым амэрыканскі. Пра гэта ня трэба забываць», — адзначыў Макрон.

Трамп, са свайго боку, заявіў, што едзе на саміт, каб «змагацца» за амэрыканскі гандаль, паколькі ЗША, на яго думку, маюць «найгоршыя гандлёвыя пагадненьні ў гісторыі».

Саміт у Канадзе адбудзецца 8-9 чэрвеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG