Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі жанчына раскрытыкавала дарогу ў інтэрнэце. Цяпер яе вінавацяць у экстрэмізьме


На пачатку красавіка Кацярына Прэц з мястэчка Палтаўка Омскай вобласьці Расеі апублікавала ў «Аднаклясьніках» пост аб жахлівым стане дарог у рэгіёне. Паліцыя запатрабавала прыбраць пост, паколькі адміністрацыя раёна ўгледзела ў ім «экстрэмісцкі зьмест».

Па справе праводзіцца праверка, жанчыне пагражае рэальны тэрмін. Скаргу на суседку ў паліцыю напісала намесьніца кіраўніка Палтаўскай адміністрацыі Валерыя Нікіціна.

«Гэта ж як трэба ня любіць свой раён, каб дапусьціць такую брудную, размытую, забітую і забытую дарогу? Добра па вуліцах нам не прывыкаць па дошках хадзіць, але дарога ў Омск???», — напісала Кацярына Прэц у групе, дзе вяскоўцы абменьваліся інфармацыяй аб куплі-продажы рэчаў або паслуг.

Кацярына Прэц
Кацярына Прэц

Пазьней да яе прыехала паліцыя з патрабаваньнем прыбраць пост. Кацярына спачатку займацца самацэнзурай адмовілася, а праз два тыдні ўсё ж выдаліла свой пост.

— Мне па-сяброўску адзін паліцэйскі начальнік сказаў, што пасадзіць кагосьці ўсё роўна цяпер трэба, а то атрымліваецца, быццам Нікіціна ня мае рацыі, — распавяла Свабодзе Кацярына Прэц.

На яе бок жанчыны ўсталі жыхары мястэчка. 5 траўня яны вырашылі выйсьці на мітынг і патрабаваць ня толькі будаўніцтва і рамонту дарог, але і свабоды слова.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG